Названы імены лаўрэатаў прэміі V Кангрэсу даследчыкаў Беларусі

03 октября 2015
Общество

Прэмія ўручана ў намінацыях: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі, замежная манаграфія на беларускую тэматыку. Узнагароджванне адбылося ў Каўнасе ўвечары 3 кастрычніка.

Прэмію за найлепшую гістарычную кнігу атрымала Анастасія Скеп’ян. Яна напісала кнігу «Князі Слуцкія», выдадзенную ў Мінску ў 2013 годзе.

Прэмію імя Зоры Кіпель за найлепшую манаграфію ў галіне гуманітарных навук атрымаў Мікалай Хаўстовіч за кнігу «Даследванніі і матэр’ялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў», выдадзеную ў 2014 годзе ў Варшаве.

Прэмію за найлепшую замежную кнігу атрымала прафесар з Гарварда Маргарыта Бальмасэда. Узнагарода была ўручана ей за кнігу Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis.

Асобныя ўзнагароды атрымалі аўтары артыкулаў. Сярод іх Сяргей Токць, за гістарычны працу «Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода)»;  Маргарыта Аляшкевіч за артыкул у галіне гуманітарных навук «Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы»;  Аляксей Ластоўскі і Надзея Яфімава за артыкул у галіне сацыяльна-палітычных навук «Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці».


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: