Конкурс навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі

07 июля 2018
ostro.by
Общество

Цэнтр Астрагорскага абвяшчае конкурс навукова-даследчых прац па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі.

Асноўнай мэтай конкурса з’яўляецца стымуляванне дыялогу паміж беларускімі аналітыкамі, экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных устаноў па пытаннях рэформы вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Іншая мэта конкурса — павелічэнне здольнасці ключавых экспертаў уносіць свой уклад у рэформу адукацыйнай сферы ў Беларусі, а таксама іх далейшая інтэграцыя ў міжнародную прафесійную супольнасць.

Задачы конкурса

  • Падрыхтоўка і публікацыя чатырох навукова-даследчых прац па рэформе вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
  • Усталяванне і ўзмацненне сувязі беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі з лепшымі еўрапейскімі навукова-даследчымі цэнтрамі (праз ментарства) для дасягнення ўстойлівага і доўгатэрміновага міжнароднага супрацоўніцтва.
  • Пашырэнне абмену ідэямі і досьведам паміж адукацыйнымі экспертамі і афіцыйнымі асобамі, актывістамі грамадзянскай супольнасці, а таксама навукоўцамі, якія працуюць у галіне вышэйшай адукацыі.
  • Усталяванне працоўных зносінаў паміж адукацыйнымі экспертамі і сродкамі масавай інфармацыі з мэтай эфектыўнага распаўсюджвання камунікацыйных паведамленняў, звязаных з рэформай вышэйшай адукацыі.
  • Публікацыя шэрагу рэкамендацыйных артыкулаў па выніках навукова-даследчых прац на Belarus Digest, Ostro.by, партнёрскіх вэб-сайтах і сацыяльных сетках.

Праблематыка даследаванняў

Навукова-даследчыя працы павінны канцэнтравацца на адной з наступных праблематык:

  • Аналіз перадавога вопыту заходніх універсітэтаў у галіне методык выкладання і навуковых даследаванняў з мэтай іх далейшага прымянення ў Беларусі.
  • Рэформа прававой і бізнес-адукацыі ў Беларусі.
  • Інтэграцыя беларускай вышэйшай адукацыі ў міжнародныя праграмы.
  • Арыгінальныя прапановы па вырашэнню практычных праблем беларускай вышэйшай адукацыі.

Чаканыя вынікі праекта

  • 4 навукова-даследчыя працы, кожная з якіх будзе мець бюджэт у 1500 долараў ЗША, аб’ёмам 6000 — 8000 словаў на ангельскай, беларускай альбо рускай мове.
  • Падсумаванне навукова-даследчай працы з пералікам адпаведных рэкамендацый на ангельскай, беларускай і рускай мовах (не больш за 1000 слоў).
  • Як мінімум два прэзентацыйныя мерапрыемствы па выніках даследаванняў.

Расклад праекта

  • 1 ліпеня — 5 жніўня 2018 – абвяшчэнне конкурса, адбор чатырох навукова-даследчых праектаў.
  • 6 жніўня — 31 кастрычніка 2018 — выбар і прызначэнне ментараў навукова-даследчых прац, правядзенне кансультацый з ментарамі, напісанне папераў.
  • 1 верасня, 1 кастрычніка, 1 лістапада —  правядзенне чатырох кансультацыйных сустрэч у Мінску, удасканальванне навукова-даследчых прац у адпаведнасці з рэкамендацыямі калег і ментараў.
  • cнежань 2018 — сумесная прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследаванняў у Мінску з удзелам зацікаўленых прадстаўнікоў дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці.
  • cтудзень 2019 — публікацыя зборніка навукова-даследчых прац (і / альбо іх рэзюмэ на ангельскай мове) онлайн і на папяровым носьбіце, а таксама відэа канферэнцыі.
  • люты-красавік 2019 – супраца з медыя, дадатковыя кансультацыі, публікацыя серыі аналітычных артыкулаў на аснове рэкамендацый навукова-даследчых прац.

Праект прадугледжвае

  • Чатыры кансультацыйныя сустрэчы з даследчыкамі дзеля абмеркавання прагрэса напісання прац, атрымання экспертнай ацэнкі і рэкамендацый па ўдасканальванню.
  • Канферэнцыю па прэзентацыі і абмеркаванню вынікаў з удзелам зацікаўленых прадстаўнікоў дзяржавы, грамадзянскай супольнасці і навуковых колаў. Канферэнцыя будзе дэманстравацца ў рэжыме онлайн і пазней загружана на YouTube.

Крытэрыі ўдзелу ў конкурсе

Беларускія навукоўцы, даследчыя групы, суполкі экспертаў і няўрадавыя арганізацыі запрашаюцца складаць свае даследчыя прапановы. Маладыя навукоўцы і аналітыкі асабліва запрашаюцца да ўдзелу.

Адным з асноўных крытэрыяў удзелу ў конкурсе з’яўляецца распрацоўка моцнай методыкі, экспертныя веды ў галіне даследавання, а таксама здольнасць апрацоўваць і аналізаваць атрыманыя дадзеныя.

Патрабаванні па афармленню даследчых прапановаў

Кандыдаты павінны адправіць свае прапановы на англійскай мове, беларускай альбо рускай мове і ўключыць наступныя дакументы:

  • Тлумачальны ліст з кароткім аглядам праекта
  • Даследчая прапанова разам з метадалогіяй даследавання (максімум 1500 слоў)
  • Чаканыя вынікі
  • Бюджэт навукова-даследчага праекта
  • CV усіх удзельнікаў праекта.

Крытэрыі ацэнкі даследчых прапаноў 

  • Метадалогія і навуковая варстасць прапанаванага даследавання
  • Магчымасць практычнай імплементацыі вынікаў даследавання
  • Агульная кампетэнтнасць даследчыкаў.

Прапановы і суправаджальныя дакументы дасылайце на электронны адрас v.hryniuk@ostrogorski.org не пазней за 5 жніўня 2018 года.

Прапановы, якія былі пададзеныя пазней пазначанага тэрміна альбо не адпавядаюць вышэй пазначаным патрабаванням, не будуць разглядацца.

Паспяховыя кандыдаты будуць вызначаныя не пазней за 9 жніўня 2018. Канчатковыя версіі навукова-даследчых прац павінны быць здадзеныя не пазней за 1 снежня 2018.

Па любых пытаннях, калі ласка, пішыце на адрас v.hryniuk@ostrogorski.org.

Больш падрабязна пра ініцыятывы Цэнтра Астрагорскага ў сферы рэформы вышэйшай адукацыі можна прачытаць па гэтай спасылцы.


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: