«Палiтычная сфера». Інстытут палітычных даследаванняў

http://www.palityka.org/

Інстытут палітычных даследаванняўПалітычная сфера” – даследчая і экспертная ўстанова (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь)  

Мэты:

  1. Сістэмнае вывучэння палітыкі і грамадства Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
  2. Фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэнне неабходнай інфраструктуры для іх прафесійнай дзейнасці.
  3. Інтэграцыя беларускіх даследчыкаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыянне сумеснай даследчай дзейнасці.

Гісторыя:

  • Снежань 2001 – заснаванне часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
  • 2001-2006 – дзейнасць супольнасці часопіса “Палітычная сфера” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта).
  • 2006-2009 – дзейнасць супольнасці часопіса ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Літва (факультэт філасофіі і палітычных навук).
  • Верасень 2009 – заснаванне на базе супольнасці часопіса Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.
  • Сакавік 2011 – падпісанне Інстытутам дамовы пра акадэмічнае супрацоўніцтва з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва).

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

Даследаванні і экспертная дзейнасць:

  • Палітычныя даследаванні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя даследаванні з выкарыстаннем колькасных метадаў.
  • Сацыялагічныя даследаванні, а таксама даследаванні ў галіне гісторыі і культуры.
  • Экспертныя і практычныя даследаванні (policy studies). 

Выдавецкая дзейнасць:

  • Выданне часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (перыядычнасць: два разы на год).
  • Выданне англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review (перыядычнасць: адзін раз на год).
  • Выданне манаграфій, перакладаў, анталогій у галіне паліталогіі і іншых сацыяльных дысцыплін. 

Канферэнцыі і іншыя публічныя падзеі:  

  • Адміністраванне Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (перыядычнасць: раз на год).
  • Штогадовая навуковая тэматычная канферэнцыя (перыядычнасць: раз на год).
  • Рэгулярны метадалагічны семінар. 

Дзейнасць па развіцці акадэмічнай супольнасці і адукацыі:

  • Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі.
  • Публічныя лекцыі.
  • Спецыяльныя навучальныя курсы.
  • Рэцэнзаванне акадэмічных і экспертных выданняў.
Поделиться:
Публикации, в которых упоминается исследовательский центр "«Палiтычная сфера». Інстытут палітычных даследаванняў"