Главная / Медиасервис / /

Вадзім Смок: Мяркуем, што Ostro.by можа паспрыяць паляпшэнню якасці беларускіх медыя

06:00 / 11 апреля 2016
Автор: Thinktanks.by
Вадзім Смок:  Мяркуем, што Ostro.by можа паспрыяць паляпшэнню якасці беларускіх медыя

Цэнтр Астрагорскага стварыў новы сайт, якi будзе прапаноўваць якасную аналітыку у даступным шырокаму колу чытачоў фармаце.

У iнтэрнэце з'явіўся новы сайт Ostro.by, якi скіраваны на беларускую аўдыторыю  і робіць акцэнт на праблемах знешняй палітыкі, бяспекі і грамадства.  Пра перспектывы развiцця гэтага рэсурса Thinktanks.by распавеў каардынатар Цэнтра Астрагорскага  ў Беларусі Вадзім Смок.  

- Якая мэта Ostro.by? Як з'явілася ідэя яго стварэння? У чым «фішка» сайта?

- Гэта праект Цэнтра Астрагорскага, што першапачаткова ўзнік як ідэя перакладаў на беларускую мову артыкулаў Belarus Digest, уплывовага ў заходніх колах англамоўнага аналітычнага рэсурса пра Беларусь. Праект скіраваны на беларускую аўдыторыю  і робіць акцэнт на праблемах знешняй палітыкі, бяспекі і грамадства Беларусі, але не абмяжоўваецца імі.

Аналітыкі Цэнтра Астрагорскага - гэта людзі, што атрымалі адукацыю і працавалі, а многія і цяпер робяць PhD ці жывуць на Захадзе, таму гэта дадае сваю адметнасць у нашу аналітыку.

Цэнтар мае шэраг экспертаў, якія могуць даць унікальны для Беларусі аналіз у пэўных сферах.

Мяркуем, што Ostro.by можа паспрыяць паляпшэнню якасці беларускіх медыя, бо будзе прапаноўваць якасную аналітыку у даступным шырокаму колу чытачоў фармаце.

- З чаго будзе фармавацца кантэнт сайта? Ці будзе ён перасякацца з іншымі сайтамі Цэнтра Астрагорскага?

- Сайт будзе публікаваць пераклады артыкулаў Belarus Digest, а таксама арыгінальныя артыкулы па-беларуску і па-руску, і блогі аналітыкаў цэнтра  з аналізам бягучых падзеяў.

- Сайт будзе выключна беларускамоўным?

- Большасць матэрыялаў будзе на беларускай мове, але будуць публікавацца і тэксты па-руску.

- Чаму, на ваш погляд, многiя беларускія даследчыя цэнтры не занадта актыўна займаюцца прасоўваннем сябе і сваіх экспертаў у медыя? У сувязі з чым у Цэнтра Астрагорскага іншая пазыцыя?

- Яны або не разумеюць важнасць медыя-рэпрэзентацыі ў сучасным свеце, або іх дзейнасць  і іх фундатары ў меншай ступені гэтага вымагаюць. Цэнтр Астрагорскага бачыць медыя-прысутнасць адным з ключавых фактараў паспяховасці даследчага цэнтра, які дазваляе данесці вынікі сваёй працы да мэтавай аўдыторыі і паўплываць на распрацоўку і рэалізацыю палітыкі.

- Ці патрэбны беларусам аналітычныя сайты? Ці ёсць попыт на іх у наведвальнікаў?

- У Беларусі дастаткова людзей, якія цікавяцца палітыкай, ад уласна экспертнай ды палітычна ангажаванай супольнасці, дыпламатаў і чыноўнікаў да звычайных грамадзянаў. Добрая аналітыка заўжды будзе выклікаць цікавасць.

- Якім бы вы хацелі бачыць Ostro.by праз год?

- Праз год мы бачым сайт як рэсурс, які чытае і перадрукоўвае не толькі асяроддзе аналітыкаў і аднадумцаў, але і больш шырокія колы грамадства, палітыкаў, чыноўнікаў і медыяў.

Другие публикации

Кто управляет регионами в Беларуси
08:00 / 18 ноября 2017

Кто управляет регионами в Беларуси

Как выглядят белорусские региональные элиты, поясняет директор Института политических исследований «Политическая сфера» Андрей Казакевич.