GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі

08 сентября 2016
Общество

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на летні семестр 2017.

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

  • удзел у двух семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

  • стыпендыю памерам 1450 злотых;

  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

  • запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);

  • матывацыйны ліст на польскай мове;

  • план побыту ў Польшчы на польскай мове;

  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;

  • сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе (у pdf-файлах).

Прыём заявак доўжыцца да 31 кастрычніка 2016!

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: