фота BELSAT.EU

Створана Прэмія Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую студэнцкую працу

04 апреля 2017
Thinktanks.by
Общество
фота BELSAT.EU

Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і Беларускага калегіума.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі калегіум абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў, паведамляе iнстытут “Палітычная сфера”.

Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць лепшыя студэнцкія працы і, такім чынам, паспрыяць вызначэнню лепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.

Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях: лепшая магістарская праца, лепшая бакалаўрская працы, лепшая творчая праца. Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскіх гуманітарным універсітэце. Для гэтага аўтарам трэба даслаць на адрас premija@palityka.org працу і дадатковую інфармацыю. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.

Прапановы прымаюцца да 20 мая 2017 года. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня 2017 года.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін на аснове ананімнага галасавання.


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: