Заяўкі на ўдзел у курсах першага семестра прымаюцца да 10 кастрычніка 2017 года.
Лятучы ўніверсітэт прапануе ўдзельнікам шырокае кола тэмаў, з якімі працуюць беларускія інтэлектуалы, даследчыкі і практыкі. У гэтым годзе асноўны акцэнт будзе скіраваны на разуменне, аналіз і практычныя падыходы да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з’яваў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства. У межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўленыя розныя школы і метады аналізу, тэарэтычныя і практычныя падыходы, якія рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш. Слухачы будуць мець магчымасць разабрацца з актуальнымі з’явамі і планамі жыцця, зразумець іх карані і асвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці.
У Лятучым універсітэце з 2016 года працуюць два ўзроўні адукацыі.
Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.
У першым семестры гэтага ўніверсітэцкага года Лятучы ўніверсітэт прапануе наступныя курсы першага ўзроўню:
Цягам года будуць працаваць таксама некалькі семінараў, накіраваных на распрацоўку ідэй, крытыку і абмеркаванне актуальных пытанняў і з’яваў. Аб семінарскіх сустрэчах будзе абвяшчацца асобна.
У мінулым годзе з’явілася дадатковая магчымасць адукацыі праз Дыстанцыйную платформу Лятучага універсітэта. На ёй прадстаўленыя курсы:
Там жа можна знайсці шэраг публічных лекцый па самых розных пытаннях: будучыня, паэзія, герменэўтыка, этыка, блокчэйн і г.д.
Школы магістраў гульні ствараюць дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта, якая разлічана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх груп са шчыльнай камунікацыяй з Настаўнікамі — беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі.
Школы пачалі сваю працу ў студзені 2016 года і разлічаны на два з паловай гады (па травень 2018 года). Яны ўжо сфармавалі свой шлях, стыль мыслення і адмысловую супольнасць. Але да некаторых з школ ёсць магчымасць далучыцца і ў гэтым годзе. Для гэтага трэба падаць заяўку і прайсці сумоўе з кіраўніком школы.
Падрабязнасці праграмы — глядзіце па спасылцы.
ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.