Главная / Медиасервис / /

В Минске пройдет конференция "Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus"

17:37 / 25 сентября 2017
В Минске пройдет конференция "Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus"

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на канферэнцыю “Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus”.

Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя “Ідэі” акурат пра гэта. Reshape 2017 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі: reshape.ideaby.org

Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, трансфармацыя грамадства, будучыня медыяў.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/GKxYf6bTKFQk78Yx1

Канферэнцыя будзе складацца з двух keynote-выступаў, а таксама трох панэльных дыскусій. Каб захаваць жвавасць у часе кожнай панэлі, мы задамо 5 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

EventSpace, вул. Кастрычніцкая 10б, 8 кастрычніка, нядзеля.

Праграма:

12:30 - 13:15

“Make Belarus great again” – гутарка з Паўлам Данэйкам пра будучыню нашай эканомікі і бізнесу (keynote-выступ)

 

13:30-14:30

Прыход Прамысловасці 4.0: смерць беларускай эканомікі ці шанец для адраджэння? (панэльная дыскусія)

 

14:45-15:45

Як у Мінску нарадзілася грамадзянская супольнасць (і што чакаць іншым часткам краіны) (панэльная дыскусія)

 

16:00-17:00

Якасная журналістыка і хайп: як рабіць правільнае медыя ў 2018 (панэльная дыскусія)

 

17:15-18:00

“Парады 25-гадовым”. Гутарка пра бізнес, грамадства і мараль. (keynote-выступ)

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловай старонцы http://reshape.ideaby.org і групах у Facebook і ва “УКантакце”.

Другие публикации