Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвясцiў збор заявак

06 февраля 2019
Общество

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый і панэляў у межах VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Кангрэс адбудзецца 27–29 верасня 2019 года ў Вільні (Літва).

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, публічных прэзентацый і г.д.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць быць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі, калі ласка, запоўніце анлайн-форму да 5 сакавіка 2019 года.

Глядзіце прыклады назваў секцый, панэляў, круглых сталоў і г.д. у праграмах Кангрэса 201520162017 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org

Поделиться: