Цэнтр новых ідэй абвяшчае аб прыёме заявак на Vitali Silitski Fellowship

24 июня 2021
Thinktanks.by
Общество

Двухмесячная нерэзідэнтная праграма, названая ў гонар выбітнага беларускага палітолага, з’яўляецца інвестыцыяй у новае пакаленне мысляроў.

У межах праграмы стыпендыят зрэалізуе ўласны аналітычны праект, пройдзе адукацыйны курс і наладзіць кантакты з беларускімі і замежнымі партнёрамі. Прапанаваныя самастойныя даследчыя праекты павінны быць працягам даследаванняў Віталя Сіліцкага і маюць служыць дапаможным рэсурсам для людзей, якія хацелі б ператварэння Беларусі ў дэмакратычную краіну. 

Праграма абвяшчаецца ў супрацоўніцтве з Фондам імя Віталя Сіліцкага і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS). 

Абраны ўдзельнік атрымае стыпендыю. 

Крытэрыі адбору

Fellowship скіравана да прадстаўнікоў акадэмічнай сферы, арганізацый грамадзянскай супольнасці, устаноў бізнесу, медыяў і дзяржаўных органаў, якія маюць выразныя дасягненні ў сваіх сферах. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 35 гадоў і дагэтуль не ўваходзілі ў каманду Цэнтра новых ідэй.

Цэнтр новых ідэй не будзе вымагаць ад Fellow адмовіцца ад сваіх працоўных абавязкаў, але мы чакаем, што стыпендыят будзе прысвячаць дастатковую колькасць свайго часу праграме ў Цэнтры новых ідэй. 

Неабходныя дакументы для падачы на ўдзел у праграме

  • рэзюмэ (не болей за дзве старонкі);
  • матывацыйны ліст з апісаннем уласнага аналітычнага праекта і звесткамі пра пытанні і метады даследавання (не болей за 1000 словаў);
  • спіс найважнейшых публікацый.

Заяўкі прымаюцца на silitskifellowship@gmail.com да 1 ліпеня 2021 года. 

Пра Віталя Сіліцкага

Віталь Сіліцкі (1972-2011) – адзін з найлепшых палітолагаў свайго пакалення на постсавецкай прасторы. Віталь быў першым дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, даследчыкам у Стэнфардскім універсітэце і Нацыянальным фондзе ў падтрымку дэмакратыі. Да распрацаваных ім канцэпцый належаць “прэвентыўны аўтарытарызм” і “аўтарытарны інтэрнацыянал”. Віталь Сіліцкі памёр ад анкалогіі ва ўзросце 38 гадоў. 

Болей пра Віталя можна даведацца на адмысловай старонцы.  

Ілюстрацыя: арыгінальны здымак Аляксея Шлыка.


Подписывайтесь на нашу рассылку Thinktanks.by, а также на страницы сайта Белорусских исследований в :
(Telegram https://t.me/thinktanksbyy),
(Instagram https://www.instagram.com/thinktanks.by/),
(Facebook https://www.facebook.com/thinktanks.by)

Поделиться: