Цэнтр новых iдэй

https://ideaby.org/

Мы хочам зрабіць Беларусь сучаснай краінай праз адвакатаванне рэформаў і аб’яднанне новага пакалення беларускіх лідараў.

Мы верым, што беларуская палітыка павінна быць разумнай, эканоміка інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Мы паўсталі як сайт студэнтаў у 2012 годзе і нашая першая ідэя была ў тым, каб якасна пісаць пра сусветную палітыку і эканоміку – стаць беларускім The Economist. Але даволі хутка стала відавочна, што мы не хочам назіраць за выклікамі іншых краін, а вырашаць праблемы ўласнай. Сайт “Ідэя” сябе перарос, а ў 2017 годзе мы зарэгістравалі Цэнтр новых ідэй.

Цэнтр новых ідэй пабудаваў каманду з дзясяткаў маладых людзей, якія пісалі для нас. Чальцы нашай каманды працуюць у некамерцыйных арганізацыях і медыях, прыватным сектары і дыпламатычных прадстаўніцтвах.

Мы пашыраем нашую супольнасць у афлайне і анлайне. Цягам пяці гадоў нашыя падзеі ў Мінску і абласных цэнтрах наведала каля дзвюх тысяч чалавек. Блізу 20 тысяч падпісаныя на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках. Абедзве гэтыя лічбы няспынна растуць.

Цэнтр новых ідэй з’яўляецца грамадскай арганізацыяй новага тыпу. Мы спалучаем лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню.

Мы застаемся галоднымі і бязглуздымі ў пошуку новых фарматаў, каб данесці нашыя каштоўнасці грамадству.

Поделиться: