Рэстаўрацыя старажытнай царквы ў Полацку: Якія знаходкі сталі сенсацыйнымі?

17 апреля 2024
Thinktanks.by
Общество

Падчас рэстаўрацыі царквы XII стагоддзя вучоныя знайшлі надпіс з імем майстра часоў Еўфрасінні Полацкай.

У красавіку ў выніку рэстаўрацыйных работ былі знойдзены новыя графіці. Адно з іх утрымлівае сенсацыйны надпіс, паведамляе прэс-служба Акадэміі навук.

Дацэнт БДПУ Іна Калечыц расшыфроўвае надпіс наступным чынам: “+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.

Майстра і святара Аўдакіма, пра якога ідзе гаворка на графіці і які жыў у часы Еўфрасінні Полацкай, “можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы”, лічаць эксперты Акадэміі навук.

Графіці было знойдзена на паўночнай дзверы храма, калі быў расчышчаны фрагмент сцяны. Памінальны запіс зроблены у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см.

Як тлумачаць навукоўцы, храм з’яўляецца сапраўднай “бібліятэкай” надпісаў-графіці – іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст.

Якія яшчэ знаходкі?

Падчас рэстаўрацыйных работ выяўленыя разбураныя галерэі - гэта адкрыццё змяніла ўяўленне аб тым, як выглядаў Спаскі храм. Але, нягледзячы на раскопкі і рэстаўрацыйныя работы, цалкам ўстанавіць, як выглядалі гэтыя галерэі немагчыма.

Таксама ў ходзе работ зроблена яшчэ некалькі важных археалагічных адкрыццяў. Напрыклад, даследуючы акно ў келлі Еўфрасінні Полацкай, рэстаўратары выявілі, што гэта былі дзверы на другім паверсе. Але куды вялі гэтая дзверы? Магчыма, у галерэю, сляды якой выявіў Яўген Торшын. Значыць, галерэя была двухпавярховай? У гэтым трэба разабрацца археолагам.

Рэстаўрацыя

Рэстаўрацыя Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку ўнесена ў дзяржпраграму “Культура Беларусі” на 2021—2025-ы. Толькі ў 2023 годзе на яе выдаткавалі больш за 1,6 млн рублёў. Працы павінны быць скончаныя у бягучым годзе.

Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў XII стагоддзі, храм распісаны ўнікальнымі фрэскамі, якія на 90 працэнтаў захаваліся.


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: