На беларускую мову перакладзены адзін з лепшых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні

14 ноября 2022
Thinktanks.by
Общество

Праект па развіццю беларускай нацыянальнай экспертызы ў галіне карпаратыўнага кіравання зрабіў пераклад падручніка, па якім навучаюцца лепшыя сусветныя спецыялісты.

Падручнік Элісана Ділана Кібіріджа, Эндрю Хамера “Карпаратыўнае кіраванне” (Alison Dillon Kibirige, Andrew Hamer. Corporate Governance. Published by ICSA Publishing, 2019) з’яўляецца элементам сістэмы падрыхтоўкі Брытанскага каралеўскага інстытута карпаратыўнага кіравання, аднаго з сусветных центраў экспертызы і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне  карпаратыўнага кіравання.

У падручніку разглядаюцца базавые элементы сістэмы  карпаратыўнага кіравання ў Вялікабрытаніі і іншых краінах, прадстаўлена роля старшыні Рады дырэктароў, карпаратыўнага сакратара, абавязкі і паўнамоцтвы дырэктараў, эфэктыўнасць Рады дырэктароў, пытанні сацыяльнай адказнасці і іншыя базавыя праблемы карпаратыўнага кіравання.

Уласны праект па навучанні ў галіне карпаратыўнага кіравання запусціў Сяргей Мазоль, кіраўнік Центра карпаратыўнага кіравання і справаздачнасці (Мінск), вядомы беларускі эканаміст.

З’яўленне праекта пракаментаваў беларускі фінансавы аналітык Максім Адаскевіч: “Мяне вельмі цешыць, што існуе пераклад аднаго з найбольш вядомых падручнікаў па карпаратыўнаму кіраванню на беларускую мову. Рэкамендую ўсім, каму цікавая тэма і хто хоча палепшыць веды прафесійнай лексікі па-беларуску. Гэта выдатны праект, і я спадзяюся, што з цягам часу будзе з’яўляцца ўсё больш такіх якасных матэрыялаў па эканоміцы і фінансах на беларускай мове”.


ThinkTanks.by может не разделять мнение авторов исследований и публикаций.

Поделиться: